Блакаванне экрана macOS

Апошняе абнаўленне:

30 студзеня 2026

Блакаванне экрана патрэбна для абароны ад самога банальнага і пры гэтым небяспечнага сцэнара, калі нехта атрымвае фізічны доступ да вашага Mac. Калі экран не заблакаваны, чужы чалавек за секунды можа адкрыць файлы, атрымаць доступ да пошты і сэрвісаў, скапіраваць дадзеныя ці змяніць налады. Таму нават кароткі адыход ад камп’ютара без блакавання экрана з’яўляецца рэальнай рызыкай для бяспекі.

Каб абарона камп’ютара спрацавала, важна, каб у вашу адсутнасць выключаўся дысплэй. Яно працуе некалькімі спосабамі: 

  • проста закрыць крышку ноўтбука;
  • націснуць камбінацыю клавіш Control + Command + Q;
  • наладзіць аўтавыключэнне дысплэя пасля кароткага перыяда часу. 

Як наладзіць блакаванне экрана на Mac

1️. Уключыце запыт пароля пасля сну і застаўкі. Гэта самае важнае:

  • macOS Ventura / Sonoma і навей: Сістэмныя налады → Экран блакавання → Параметр «Запытваць пароль» → адзначце  «адразу»
  • macOS Monterey і старэй: Сістэмныя налады → Абарона і бяспека → Агульныя → Адзначце «Запытваць пароль адразу пасля сну ці пачатку застаўкі»

2. Уключыце аўтаматычнае блакаванне, каб Mac блакаваўся сам, калі вы адышлі:

  • Сістэмныя налады → Экран блакавання
  • Параметр «Пачаць застаўку пры бяздзейнасці» → 1–3 хвілін
  • Параметр «Выключаць дысплэй пры бяздзейнасці» → 1–3 хвілін

3. Навучыцеся блакаваць экран ручна: Control + Command + Q

4. Пераканайцеся, што ўсё працуе. 

Важна: гэта не logout і не выключэнне, дадзеныя застаюцца ў аператыўнай памяці, таму абарона павінна быць узмоцнена наладамі.

Блакаванне экрана не замяняе шыфравання дыска. Каб абараніць дадзеныя на выключанай прыладзе патрэбна ўключыць FileVault (Full Disk Encryption). Калі FileVault выключаны злачынец можа загрузіцца з вонкавага носьбіта і атрымаць доступ да дадзеных, абыходзячы macOS. 

Чытайце таксама: Як уключыць FileVault у macOS