Як уключыць FileVault у macOS

Апошняе абнаўленне:

29 студзеня 2026

Камп’ютары з macOS маюць убудаваную ў аперацыйную сістэму тэхналогію шыфравання FileVault.

Увага! Перад уключэннем паўнадыскавага шыфравання раім зрабіць рэзервовую копію ўсіх важных дадзеных на камп’ютары.

!! Працэс шыфравання можа заняць некалькі гадзін, але вы можаце працягваць працаваць на Mac.

Як наладзіць паўнадыскавае шыфраванне на macOS?

1. Націсніце на «яблычак» у левым верхнім куце экрана і выберыце ў меню «Сістэмныя налады» (System Preferences).

2. У акне выберыце іконку «Абарона і бяспеку» (Security and Privacy).

3. Зайдзіце ва ўкладку «FileVault» і націсніце на «замочак» унізе, каб зрабіць змены.

Увядзіце ваш пароль адміністратара і націсніце «Уключыць шыфраванне FileVault» (Turn on FileVault).

4. Выберыце, дзе захоўваць ключ аднаўлення FileVault:

  • iCloud: дазваляе выкарыстоўваць уліковы запіс iCloud для разблакавання дыска.
  • Лакальны ключ: стварае ключ аднаўлення (набор лічбаў і літар), які трэба надзейна захаваць.

Памятайце: калі вы забудзецеся пароль ці ваш дыск будзе фізічна пашкоджаны, аднавіць дадзеныя можна будзе толькі з дапамогай ключа аднаўлення, таму захоўвайце яго ў бяспечным месцы. Калі вы захоўваеце ключ у вашым iCloud, пераканайцеся, што воблачнае сховішча добра абаронена.

5. Захавайце ключ аднаўлення FileVault. Лепш захаваць ключ афлайн (папера, password manager), не трэба захоўваць ключ на гэтым жа Mac.

6. Не выключайце ноўтбука да сканчэння працэсу шыфравання.